- кіях
- кіях, -а
м.
абл.
Кукурузный початок....Мясцовага, можа нават верамейкаўскага гатунку кукуруза... нясмела вытыркала з-пад шырокага і настылага, таму ажно крохкага лісця чорна-рыжыя кудлы сваіх кароткіх, але таўсманых кіяхоў... Чыгрынаў. Выкінулі, сушаць на сонцы свае кучары-косы кіяхі. Сачанка. Ужо ў самым-саменькім смаку кіяхі, ужо распузацела бручка... Янкоўскі.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.